Адміністрацыйная камісія Кастрычніцкага раёну гораду Магілёву ў другі раз апраўдала Крысьціну Шацікаву, але канфіскаваную ў яе прэсу не вярнула.

29 студзеня актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) падала скаргу на дзеяньні адміністрацыйнай камісіі ў пракуратуру.

У канцы лістапада 2006 году на Шацікаву склалі пратакол за дастаўку і распаўсюджваньне друкаваных выданьняў, накіраваных на дыскрэдытацыю канстытуцыйнага ладу.

Адміністрацыйная камісія разгледзела гэтую справу і прыйшла да высновы, што правапарушэньня няма. Гэта значыць, яна не датычная ні да дастаўкі, ні да распаўсюджваньня газэтаў «Беларускі весьнік» і «6 мэтраў квадратных».

Перад новым годам Шацікава пісьмова зьвярнулася ў міліцыю з просьбай вярнуць канфіскаваную прэсу. Ёй адмовілі — матывавалі гэта тым, што абласны пракурор вынес пратэст на рашэньне адміністрацыйнай камісіі.

На днях гэтая ж камісія перагледзела справу — яна зноў прыйшла да высновы, што Шацікава перад законам не вінаватая.

Але паколькі ў газэтах нібы дыскрэдытуецца канстытуцыйны лад, камісія вырашыла іх канфіскаваць.

Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, такое рашэньне супярэчыць само сабе. Толькі ў Беларусі ў невінаватага чалавека могуць канфіскаваць маёмасьць.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?