У рамках ініцыяванай кіраўніком дзяржавы праверкі сістэмы тэрытарыяльнай абароны, якая пачалася 18 кастрычніка, ажыццяўляецца прызыў вайсковаабавязаных
у склад штабоў зон тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці і Мінска, двух штабоў раёнаў тэрытарыяльнай абароны і ў асобныя часткі і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.Усяго плануецца прызваць каля
400 ваеннаабавязаных і 20 адзінак транспартных сродкаў.Пра гэта паведаміла
Вайсковыя зборы маюць на мэце «падрыхтаваць грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, па спецыяльнасцях, неабходных для разгортвання тэрытарыяльнай абароны, павышэння імі вайсковых ведаў, уменняў, метадычных і практычных навыкаў па адпаведных воінскім пасадам афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат запасу».
У ходзе збораў прызваныя з запасу абновяць свае веды і навыкі ў адпаведнасці з
Далей асабісты склад сфармаваных падраздзяленняў пройдзе асобную падрыхтоўку і адпрацуе пытанні па зладжванні ў складзе тэрытарыяльнай абароны і падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў для падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні.
«У часе мерапрыемстваў тэрытарыяльным войскам ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Узброеных сіл і іншых воінскіх фарміраванняў трэба будзе практычна адпрацаваць задачы па ахове, абароне важных ваенных і дзяржаўных аб’ектаў да выканання іншых баявых задач у адпаведнасці з прызначэннем, а штабах — ажыццявіць кіраванне падпарадкаванымі войскамі», — паведаміла