Беларускі дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заключыў пагадненьне з шэрагам расейскіх кампаній на пастаўку нафты ў Беларусь з улікам новай цэнавай формулы, паведамляе «Белорусский партизан» са спасылкай на расейскі «Интерфакс».

З расейскага боку пагадненьне падпісалі «Роснефть», «Русснефть», «ЛУКОЙЛ», «ТНК. Адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафты ў Беларусь «Сургутнефтегаз» ўдзелу ў перамовах ня браў і будзе пастаўляць нафту ў Беларусь на аснове двухбаковых дамоўленасьцяў.

Новая формула «прывязаная» да сусьветнай цаны на нафту і ўлічвае сярэднюю зьніжку і скарачэньне выдаткаў на фрахт і транзыт. Цана паставак нафты ў Беларусь будзе ніжэйшай за сусьветную на $125-130 і складае на канец студзеня $235-240 за тону з улікам вывазной пошліны для Беларусі $53 з адной тоны.\

Як паведамлялася, Расея паставіць у Беларусь у 2007 г. ня менш за 21,5 млн тон нафты. Згодна з экспартным графікам, у першым квартале Расея зьбіралася экспартаваць у Беларусь 4,4 млн тон (па 2,2 млн тон на Мазырскі і Наваполацкі НПЗ «Нафтан»), што на 10% больш, чым аб’ёмы паставак у чацьвертым квартале 2006 г. У тым ліку пастаўкі «Роснефті» складуць 1,15 млн тон, «ЛУКОЙЛу» - 700 тыс. тон, «Сургутнефтегазу» - 1,2 млн тон, «Татнефті» —300 тыс. тон. Тры расейскія кампаніі заплянавалі пастаўкі толькі на Мазырскі НПЗ: «ТНК-ВР» - 230,8 тыс. тон, «Славнефть» - 478,3 тыс. тон, «Газпромнефть» - 230,9 тыс. тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?