Рыс можа падаражэць на 19% з-за скарачэння паставак у выніку серыі паводак у Паўднёва-Усходняй Азіі, паведамляе Bloomberg.

Кошт рысу Тайланда, найбуйнейшага пастаўшчыка, можа вырасці да $ 750 з $ 630 за тону
, рыс з Індыі падаражэе да $ 500 з $ 480, лічыць прэзідэнт буйной крупяной кампаніі CP Intertrade Co. Сумет Лаомарафорн.

Старшы эканаміст Міжнароднага навукова-даследчага інстытута рысу заявіў, што тайскі рыс падаражэе на 10%.

З-за серыі паводак

у Тайландзе загінула ўжо больш за 300 чалавек
, моцна пацярпела інфраструктура краіны. На думку экспертаў Асацыяцыі экспарцёраў рысу Тайланда,
пастаўкі скароцяцца на 3,5 млн тон — гэта складае каля 10% ад агульнага аб’ёму ўраджаю
мінулага года.
Рост цэнаў на рыс можа моцна паўплываць на сусветныя цэны на харчаванне і стымуляваць рост інфляцыі,
што стане чарговым выпрабаваннем для сусветных фінансавых структур на фоне барацьбы з даўгавым крызісам еўразоны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?