Брэсан не здолеў перагуляць Аб'яці -- і праз хвіліну БАТЭ атрымаў гол у свае вароты, uefa.com.
Гол Ібрагімавіча, uefa.com
Радасць Ібрагімавіча, uefa.com
Усё той жа Ібрагімавіч і Арцём Радзькоў, uefa.com
Пачатак 2-га тайма, uefa.com
Гол Баатэнга, uefa.com
Віншаванні ад партнёраў, uefa.com
Удар Бардачова, uefa.com
"Мілан" перамог малой крывёю, gazetta.it
Барысаўскі БАТЭ праводзіць трэці матч групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў. На славутым«Сан-Сіра» каманда змагаецца з італьянскім «Міланам».
Дзесяць гадоў назад гэтыя каманды ўжо перасякаліся. Той БАТЭ толькі пачынаў шлях у Еўропу, а ў «Мілана» бліскучай гульнёй вылучаўся Андрэй Шаўчэнка.
Цяпер барысаўцы ўжо бітыя калачы. Гулялі з многімі вядомымі клубамі. Ранейшых дрыжыкаў у каленках перад грандамі ў беларусаў няма.
Калі параўноўваць з нядаўняй гульнёй з «Барселонай», то беларусы выглядаюць больш упэўнена, хаця ў «Мілана» хапае момантаў.
Асабліва ў гэтым плане адзначаецца Аквелані. Ён тройчы пагражаў БАТЭ. Аднойчы нават трапіў у штангу.
БАТЭ меў адзін рэальны момант. НаГэта славуты швед Златан Ібрагімавіч скарыстаўся адскокам ад Арцёма Радзькова, хлёстка ўдарыўшы ў блізкі вугал.32-ой хвіліне Брэсан скарыстаўся памылкай абароны італьянцаў і выйшаў адзін на адзін з брамнікам, але перахітрыць Аб’яці не атрымалася. Варатар перавёў мяч на вуглавы.Літаральна ў наступнай атацы «Мілан» выйшаў наперад.
Болей галоў у першым тайме не было. БАТЭ пакуль прайграе — 0:1.
***
У самым пачатку другога тайма выдатную магчымасць зрабіць лік роўным упусціў Максім Бардачоў. Яго «більярдны» ўдар у ніжні кут зноў выцягнуў брамнік Аб’яці.
Пару разоў было ўражанне, што БАТЭ перахапіў ініцыятыву, але да рэальных момантаў справа так і не даходзіла. «Мілан» атакаваў не сказаць, каб вельмі небяспечна. Сіміч і кампанія пагрозы ліквідоўвалі.
Не змагла абарона БАТЭ знайсці зброю толькі супраць удара ганійскага немца Кевіна Прынса Боатэнга. Удар у яго атрымаўся проста шыкоўным. Мяч ад перакладзіны заскочыў у вароты.
Напрыканцы момант для гола стварыў сабе Максім Скавыш, але, на жаль, ударыў проста ў рукі брамніка. Больш момантаў у барысаўцаў не было — 0:2.
Па такой гульні БАТЭ мог разлічваць на большае, чым пройгрыш у два мячы. Зрэшты, перамогу «Мілана» ставіць пад сумнеў таксама не выпадае.
У другой гульні ў групе «Барселона» дома перамагла чэшскую «Вікторыю» — 2:0.
Пасля трох тураў маем наступнае становішча: «Барселона», «Мілан» — па 7 пунктаў, «Вікторыя», БАТЭ — па 1.Наступныя гульні пройдуць 1 лістапада. БАТЭ будзе прымаць у Мінску ўсё той жа «Мілан».