Здарэнні55

На Пастаўшчыне разбіўся верталёт Памежнага камітэта. Пяцёра загінулі

Гэта два члены экіпажа і здымачная група тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз»).

20 кастрычніка каля 15.45 у раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці прыкладна ў кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы разбіўся верталёт Памежнага камітэта Беларусі, паведамляе БелаПАН.

На борце знаходзіліся два члена экіпажа і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз») — усяго пяць чалавек.

Загінулыя журналісты — Юлія Шатэрнік (28 год), Віталь Прачкоўскі (36), Сяргей Шамалаў (39), якія рабілі спецыяльны рэпартаж з мяжы.

Верталёт выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай мяжы.

Па факце катастрофы створана спецыяльная камісія, на месца крушэння выехаў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі, паведамляе БелТА. Паводле інфармацыі сведкаў, у момант крушэння быў бачны моцны дым. У раёне здарэння паветраную прастору патруляваў яшчэ адзін верталёт.

***

Відэаролік пра трэніровачныя палёты на новых французскіх верталётах, лета 2010 года.

Першы верталёт AS-355NP «Ecureuil» французскай кампаніі «Еўракоптэр» Памежны камітэт Беларусі набыў у чэрвені 2009 года. Цягам 2010 года Беларусь набыла яшчэ тры верталёты гэтай фірмы. «Французы» базуюцца ў асобным авіяцыйным атрадзе Памежнага камітэта ў Паставах. Гэтыя верталёты значна таннейшыя за аналагічныя расійскія варыянты, а расход паліва ў чатыры разы меншы, чым у Мі-8, якія таксама выкарыстоўваюцца беларускімі памежнікамі.

***

Верталёт AS-355NP «Ecureuil» французскай кампаніі «Еўракоптэр» аснашчаны 2 рухавікамі, дзякуючы чаму ён сертыфікаваны па катэгорыі А. Верталёты гэтай катэгорыі могуць працягваць набор вышыні і гарызантальны палёт нават у выпадку адмовы аднаго з рухавікоў. Серыфікацыя па катэгорыі А з’яўляецца абавязковай для палётаў над гарадмі ў краінах Еўропы, а таксама Расіі.

Дзякуючы наяўнасці двух рухавікоў і аўтапілота верталёт можа быць абсталяваны авіяёнікай для палётаў па правілах прыборнага палёта.

У пасажырскай кабіне могуць размясціцца ад 3 да 6 пасажыраў.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі AS-355NP «Ecureuil»

Максімальная ўзлётная вага — 2,6 т

Сярэдні расход паліва — 182 кг/г

Далечыня палёту — 731 км

Максімальная хуткасць — 278 км/г

Максімальная вышыня палёту — 6100 м

Максімальная працягласць палёту — 4 г. 35 хв.

Даўжыня фюзеляжа —10,93 м

Вышыня фюзеляжа — 3,14 м

Шырыня фюзеляжа — 1,78 м

Дыяметр асноўнага шруба — 10,69 м

Дыяметр хваставога шруба — 1,86 м.

***

Катастрофы «Еўракоптараў»

Апошняя здарылася 3 месяцы таму ў Аўстраліі. Тады таксама загінулі журналісты.

Верталёты французкай кампаніі «Еўракоптэр» — адны з самых папулярных у свеце. Але гэта, на жаль, не ратуе іх ад катастрофаў.

22 кастрычніка 1996 у Вялікабрытаніі разбіўся AS355 Squirrel F1. У катастрофе загінулі 6 члавек, у тым ліку і віцэ-прэзідэнт футбольнага клуба «Чэлсі» Мэцью Хардынг. А 3 мая 2007 у катастрофе верталёта Twin Squirrel кампаніі «Еўракоптэр» загінуў спонсар «Чэлсі» Філіп Картэр. Разам з ім загінулі яго сын, сябар і пілот.

26 ліпеня 1998 у Вялікабрытаніі разбіўся верталёт хуткай дапамогі, які ляцеў па выкліку на ДТЗ. 3 чалавекі загінулі.

27 снежня 2007 у Прыморскім краі Расіі пацярпеў катастрофу верталёт АS-350В3. Загінулі пілот і пасажыр.

19 жніўня 2011 тры чалавекі загінулі ў выніку катастрофы верталёта AS-355F-2 у Аўстраліі. Двое з іх былі журналістамі радыявяшчальнай карпарацыі АВС.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць