20 кастрычніка ў Кіеве адкрыты помнік класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністры культуры Беларусі і Украіны Павел Латушка і Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва дзвюх краін.

Латушка адзначыў, што

Караткевіч адыграў вялікую ролю ў беларускай культуры: ён даў беларусам разуменне таго, што беларускі народ мае багатую гісторыю, якая з’яўляецца часткай еўрапейскай гісторыі.

Па словах міністра, помнік фактычна стане знакам яднання беларускага і ўкраінскага народаў.

Ён падкрэсліў вялікі ўплыў украінскай культуры на творчасць Уладзіміра Караткевіча. «У сваіх многіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах пісьменнік звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё ва Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франка і іншых», — сказаў Латушка.

Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве створаны беларускімі скульптарамі Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэняй і архітэктарам Аляксандрам Корбутам.

Фінансаванне прац па стварэнні помніка ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта Беларусі.
Працы па ўсталяванні помніка ў Кіеве і добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі праводзіліся за сродкі кіеўскай мэрыі.

фота БелТА

фота БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?