Жыхары Гомельскай вобласці масава вывозяць у Расію коней і кароў. Як паведаміў начальнік аддзялення па раскрыцці рабаванняў, разбойных нападаў і крадзяжоў УУС Гомельскага аблвыканкама Павел Шведаў, 19 кастрычніка супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй затрымалі грузавы аўтамабіль, што накіроўваўся ў РФ, у кузаве якога знаходзілася каля 30 коней і кароў. Прычым некаторыя жывёлы былі скрадзенымі.

«У Расіі цэны на мяса жывой вагой значна вышэйшыя, таму некаторыя прадпрымальнікі, фермеры ды і простыя грамадзяне заняліся такім бізнесам —
скупляюць у Гомельскай вобласці жывёлу і перавозяць у РФ. Яны нават не цікавяцца, скрадзеныя коні ці не», — растлумачыў Шведаў.

Паводле яго слоў, таксама 19 кастрычніка ў Рагачоўскім раёне быў затрыманы цыган, які выкраў у Кармянскім раёне чатырох коней. «Ён разам з жонкай вёў жывёл з Кармянскага ў Рагачоўскі раён, па дарозе аднаго каня паспелі прадаць.

Аператыўнікі 20 км ішлі па следзе за канакрадам, і ўсё-такі дагналі яго», —
паведаміў міліцэйскі чыноўнік.

16 кастрычніка добрушская міліцыя па следзе аўтамабіля шукала трох зніклых коней. Затрымалі канакрадаў на тэрыторыі Расіі, дзе яны ўжо паспелі прадаць коней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?