Такое меркаванне на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 кастрычніка выказала кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

«У красавіку не былі гатовы псіхалагічна, не была гатова аснова, каб гэта зрабіць», — сказала яна.

«Не прынялі рашэнне, і не прынялі. Бывае ж такое, што прынялі позна. Можа, кепска лічылі», — дадала яна, адказваючы на пытанні журналістаў аб выхадзе на адзіны курс.

Паводле слоў Ермаковай, прыняць такое рашэнне было няпроста. За ім стаяла спыненне фінансавання дзяржпраграм, эмісійнага крэдытавання, скарачэнне аб’ёмаў будаўніцтва і ў цэлым ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі.

Кіраўнік Нацбанка не здолела ацаніць страты эканомікі ад дэвальвацыі ў гэтым годзе, якая ўжо склала 189%. Пры гэтым Ермакова адзначыла, што «страты можна пралічыць не толькі лічбамі: гэта яшчэ і псіхалагічныя, і маральныя моманты, і страта іміджу».

Са свайго боку намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны паведаміў, чаму ў розныя тэрміны называўся розны раўнаважны курс у выпадку дэвальвацыі рубля. Ён нагадаў, што ў маі, калі адбылася 56-працэнтная дэвальвацыя рубля, Нацбанк арыентаваўся на раўнаважны курс прыблізна ў 5 тысяч рублёў. Між тым, паводле яго слоў, Нацбанк спыніў эмісійнае крэдытаванне толькі ў чэрвені, а якасны перагляд па дзяржпраграмах адбыўся ў больш познія тэрміны.

«Адпаведна пэўны часовы лаг сфарміраваў залішнюю рублёвую масу ў другім і трэцім кварталах. Натуральна, і пэўныя карэкціроўкі па курсе таксама адбыліся», — падкрэсліў Надольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?