Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што пасля смерці Муамара Кадафі для лівійскага народа адкрываецца новая старонка і ў краіне пачнецца працэс дэмакратызацыі, а канцлер Нямеччыны Ангела Меркель назвала гэта «канцом крывавай вайны».

«Вызваленне Сірта кажа аб тым, што нацыянальны пераходны савет Лівіі пачаў працэс стварэння ў краіне дэмакратычнай сістэмы, дзе гарантаваныя ўсе асноўныя свабоды», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Сарказі.

Сарказі заўсёды займаў актыўную пазіцыю па пытанні барацьбы з рэжымам Кадафі.

Канцлер Германіі Меркель, каментуючы паведамленні аб смерці Кадафі, сказала, што «гэта азначае канец крывавай вайны, якую Кадафі пачаў супраць свайго народу».

У адрозненне ад Францыі Германія ў пачатку ваеннай аперацыі супраць Кадафі выяўляла менш энтузіязму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?