Першы дзень адзінай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынёс лёгкае ўмацаванне рубля. Таргі прайшлі літаральна за пяць хвілін і скончыліся з наступнымі вынікамі:

Курс даляра апусціўся з 8 680 да 8 660 рублёў.

Еўра не змяніўся і застаўся на ўзроўні 11 900 рублёў.

Расійскі рубель патаннеў з 277 да 276 рублёў.

Цікава, што па новых правілах таргоў менавіта расійскай валютай гандлююць першай. Раней пачыналі з даляра.

* * *

У верасні на дадатковай сесіі першыя тыдні доўжылася своеасаблівая псіхалагічная атака. Штодзень курс зніжалі на пару дзясяткаў і соцень рублёў, каб стварыць адпаведныя настроі на рынку. Спачатку такі прыём спрацаваў, і курс падаў. Але ўрэшце курс настолькі разышоўся з фінансавай рэчаіснасцю, што спатрэбіліся валютныя інтэрвенцыі Нацбанка. А паколькі лукашэнкаўцы валюту растрацілі ў 2010—2011 гадах і не маюць яе дагэтуль, то гэта скончылася абвалам курсу да 9000 у пачатку кастрычніка.

Цікава, якая будзе дынаміка курсу зараз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?