Рост пенсій з 1 лістапада складзе каля 20%, заявіў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік, адказваючы 21 кастрычніка на пытанні парламентарыяў.

Тозік падкрэсліў, што ў хуткім часе пенсіі «плануецца значна падняць».

Ён таксама зазначыў, што «стратэгія сацыяльнай падтрымкі, якая будзе ажыццяўляцца ў Беларусі, скіраваная ў бок максімальнай канкрэтызацыі і максімальна кропкавага вырашэння пытання». «Агулам цяжка вырашаць, бо вельмі многія прыстасоўваюцца пад агульныя нарматывы і знаходзяць у іх шчыліны», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Як паведамлялася раней, у Беларусі рэальны памер пенсій (разлічаных з улікам інфляцыі) у верасні 2011 года ў параўнанні са жніўнем знізіўся на 12%.

Паводле інфармацыі Белстата, у верасні 2011 года на ўліку знаходзіліся 2 млн. 470,5 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 767,1 тыс. рублёў (88,5 даляра), што ў 2,1 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 795,2 тыс. рублёў (91.8 даляра), па інваліднасці — 706,2 тыс. рублёў (81,5 даляра), у сувязі са стратай кармільца — 511,3 тыс. рублёў (59 даляраў), сацыяльных пенсій — 411,6 тыс. рублёў (47,5 даляра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?