Рэзкага росту цэн на лекі ў Беларусі не будзе, заявіў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік, адказваючы 21 кастрычніка на пытанні парламентарыяў.
Разам з тым ён патлумачыў, што да ўчарашняга дня лекавыя сродкі закупляліся па афіцыйным курсе, а зараз будуць набывацца па адзіным, які вышэйшы (новая дэвальвацыя нацыянальнай валюты склала 52%).
«У нас створаны дастатковы сур’ёзны запас лекавых сродкаў. Думаю, на месяцы паўтара-два іх хопіць», — мяркуе Тозік.
Разам з тым віцэ-прэм’ер заявіў, што цэны на лекі «вядома, будуць павышацца». «У адваротным выпадку мы наогул застанёмся без лекаў. Сёння ў нас адзіны курс. Менавіта па ім будуць закупляцца новыя лекі. Вядома, будуць узрастаць і цэны на айчынныя прэпараты, таму што 60–65% у іх гэта імпартны складнік», — зазначыў віцэ-прэм’ер.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ