Віцэ-прэм’ер урада Беларусі Анатоль Тозік 21 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў, што ў Беларусі неабходна павышаць пенсійны ўзрост.
Пра гэта піша БелаПАН.

«Але рабіць гэта трэба так, каб чалавек сам быў зацікаўлены ў пазнейшым сыходзе на пенсію», — лічыць ён.

Віцэ-прэм’ер таксама ўдакладніў, што ў Беларусі на 2,5 млн пенсіянераў цяпер прыпадае 4 млн тых, хто працуе. Ён падкрэсліў, што ў будучыні колькасць пенсіянераў будзе павялічвацца, а тых, хто не працуе, — скарачацца.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем да беларускага народа і парламента, заяўляў, што пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?