30 жніўня 2008. Кадафі сядзіць у падораным яму крэсле, аточаны афрыканскімі правадырамі плямёнаў, якія ўдзельнічаюць у Форуме каралёў, султанаў, прынцаў і шэйхаў плямёнаў Афрыкі ў Бенгазі. Менавіта там, у Бенгазі пачнецца паўстанне супраць Кадафі.
Кадафі падчас візіту ў Мінск у лістападзе 2008. Разам з віцэ-прэм'ерам Сямашкам на плошчы Перамогі. Фота Юліі Дарашкевіч.
Кадафі падчас візіту ў Мінск у лістападзе 2008. Фота Юліі Дарашкевіч.
Кадафі падчас візіту ў Мінск у лістападзе 2008. Фота Юліі Дарашкевіч.
4 лістапада 2008. Кадафі ў часе афіцыйнага візіту ў Кіеве.
2 лютага 2009. На адкрыцці 12-га саміту Афрыканскага саюза ў Эфіопіі.
10 сакавіка 2009. Кадафі бярэ ўдзел у малітве ў Нуакшоце, сталіцы Маўрытаніі.
9 ліпеня 2009. Кадафі з Абамам падчас саміту G8 (Італія). «Сынок», — звярнуўся Кадафі да Абамы.
10 ліпеня 2009. Кадафі бярэ ўдзел у рабочым паседжанні па пытаннях харчовай бяспекі; трэці дзень саміту G8 (Італія)
23 верасня 2009. 94-хвілінная прамова Кадафі на 64-х агульных дэбатах Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
28 верасня 2009. Кадафі і Уга Чавес вітаюць сваіх прыхільнікаў на востраве Маргарыта (Венесуэла), падчас першага візіту Кадафі ў Лацінскую Амерыку з моманту ягонага прыходу да ўлады.
29 жніўня 2010. Кадафі спускаецца з трапа асабістага самалёта разам з «амазонскай гвардыяй» — целаахоўнікамі-жанчынамі — у аэрапорце Чампіна ў Рыме.
29 жніўня 2010. Чалавек з атачэння Кадафі нясе вопратку палкоўніка ў аэрапорце Чампіна ў Рыме.
10 кастрычніка 2010. Кадафі на адкрыцці ІІ Араба-афрыканскага саміту ў Сірце, Лівія, з Мубаракам і Алі Абдалой Салехам. Мубарака праз чатыры месяцы скінуць, Кадафі — праз 9 месяцаў, а рэжым Салеха дажывае свае апошнія дні.
22 лютага 2011. Кадафі прамаўляе па лівійскім тэлебачанні, абвінавачваючы замежныя дзяржавы ў падбухторванні пратэстаў супраць яго ў Лівіі.