Нягледзячы на тое што падлікі ў сферы занятасці інвалідаў весці дастаткова цяжка, можна сказаць, што каля 80% людзей з інваліднасцю ў Беларусі — беспрацоўныя. Такую думку выказаў праваабаронца Офіса па правах чалавека з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі падчас круглага стала 21 кастрычніка ў Мінску.

«Калі браць сур’ёзныя формы інваліднасці — а гэта людзі з сур’ёзным абмежаваннем мабільнасці, з парушэннем зроку, слыху, першая-другаягрупы-то там беспрацоўе дасягае больш за 90–95%», — зазначыў Драздоўскі.

Паводле слоў праваабаронцы, пры такіх паказчыках казаць пра тое, што праблема заключаецца ў саміх інвалідах, якія проста не хочуць працаваць, немагчыма.

«Інваліды знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, якую самі пераадолець не могуць, таму ўзнікае пытанне, наколькі эфектыўныя ў такім выпадку выпрацаваныя ў нашым грамадстве механізмы сацыяльнай абароны. Сёння затрачваюцца вялікія сродкі і прыкладаюцца вялікія намаганні, каб дапамагчы інвалідам. Тым не менш узровень беспрацоўя не змяняецца», — сказаў Драздоўскі.

На яго думку, працаўладкаванне інвалідаў з’яўляецца адной з самых сур’ёзных праблем не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?