Апублікаваныя новыя відэа захопу і транспарціроўкі Кадафі. Першае паказвае момант, калі яго выцягваюць з бетоннай трубы, ягонага апошняга прытулку. Ён яшчэ жвавы, сам чыкільгае, але на галаве ў яго ўжо моцна крывіць агнястрэльнае раненне:
Другое відэа трохі пазнейшае. Кадафі яшчэ жывы, гаворыць да сваіх канваіраў, кратае галаву. Страта крыві ім вялікая:
Пахаванне забітага ў чацвер у Сірце лідара лівійскай Джамахірыі Муамара Кадафі адкладзена на некалькі дзён, паведаміў у пятніцу віцэ-прэм'ер ва ўрадзе Нацыянальнай пераходнай рады Лівіі Алі Тархуні.
Паводле яго слоў, ён аддаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім цела зрынутага лівійскага лідара будзе знаходзіцца ў моргу ў Місраце цягам некалькіх дзён з тым, «каб усе даведаліся, што ён мёртвы», перадае
На пытанне аб тым, дзе і калі будзе пахавана цела Кадафі, Тархуні заявіў Reuters: «Рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята».
Праз суткі пасля забойства Муамара Кадафі працягваюць з’яўляцца ўсё новыя падрабязнасці аб апошніх хвілінах жыцця і аб прычынах смерці зрынутага лідара Джамахірыі. Лекар, які аглядаў цела, растлумачыў, ад чаго менавіта памёр Кадафі, а журналісты адначасова разведалі, што
Але адзінай версіі гібелі Кадафіпа-ранейшаму няма.
У сувязі з гэтым у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый сёння запатрабавалі правесці расследаванне таго, што здарылася ў Сірце. Існуюць «каля чатырох ці пяці версій таго, як ён памёр», прызнаў
Паводле некаторых звестак, злоўлены і паранены Муамар Кадафі да самага канца заклікаў байцоў Нацыянальнай пераходнай рады (НПР) Лівіі спыніцца.Адным з апошніх яго слоў было «харам» — у вольным перакладзе гэта азначае «адумайцеся» («харам» азначае «тое, што забаронена ісламскім законам». Адзін з рэвалюцыянераў адказаў на гэта: «Заткніся, сабака!» Да гэтага паведамлялася, што схоплены палкоўнік крычаў перад захопам: «Не страляйце!».
Паўстанцы здолелі захапіць Муамара Кадафі жыўцом, калі ахова схавала яго ў дрэнажнай трубе. на момант захопу палкоўнік ўжо быў цяжка паранены ў ногі і галаву.
Муамара Кадафі пасадзілі ў джып і паспрабавалі вывезці ў бяспечнае месца. Неўзабаве машына трапіла пад агонь праціўнікаў Кадафі. У гэтай перастрэлцы, як сцвярджаюць новыя ўлады краіны,
У НПР запэўніваюць, што Кадафі быў забіты ненаўмысна: ліквідаваць яго ніхто не загадваў. Не выключана, што ён загінуў ад выпадковай кулі сваіх жа абаронцаў.
Той факт, што Кадафі быў жывы, калі яго захапілі, пацвярджаюць аматарскія відэазапісы з месца падзей. У ноч пасля смерці Кадафі лівійскія ўлады паказалі журналістам і далі сфатаграфаваць яго нежывое цела, а таксама труп яго сына Мутасіма.
Медыкі далі сваё тлумачэнне.
Смяротнай стала куля, што закранула ўнутраныя органы,перадае агенцтва Reuters словы лекара, які праводзіў агляд цела.
«Потым была яшчэ адна куля ў галаву, яна ўвайшла яму ў галаву і выйшла наскрозь», — паведаміў доктар Ібрагім Ціка тэлеканалу Al Arabiya.