Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Валанцэвіч, якога ўчора затрымалі на акцыі ў падтрымку палітычных зняволеных, знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

Падчас учорашняй акцыі салідарнасьці Аляксандр Валанэцвіч праз мегафон заклікаў удзельнікаў сабрацца на наступную акцыю на Кастрычніцкай плошчы 24 кастрычніка ў 19.00.

Пратэстуючы супраць незаконнага ўтрымання, Валанцэвіч абвясціў галадоўку.

Суд па справе Аляксандра Валанцэвіча адбудзецца 24 кастрычніка ў 10.00 ў Цэнтральным судзе Мінска.

Па інфармацыі актывіста «Еўрапейскай Беларусі " Паўла Юхневіча, учора былі затрыманыя яшчэ два чалавекі, імёны якіх невядомыя.

Прэвентыўна затрыманыя на працягу ўчорашняга дня актывісты Максім Вінярскі, Ігар Кудлаеў, Андрэй Моўчан былі вызваленыя ўчора каля восьмай гадзіны вечара.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?