23 кастрычніка ў канфэрэнц-зале Чырвонага касцёла Мінска пачаўся чарговы ХІ з’езд Таварыства беларускай мовы.
На з’езд прыбылі каля 120 дэлегатаў, некалькі дзясяткаў ганаровых гасцей, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі. Ёсьць і замежныя госці з Беласточчыны.
Прысутнічаюць прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. У прэзідыюме — Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Алена Анісім.

Са справаздачай выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён распавёў пра дасягненні за апошнія 3 гады.

Упершыню на дзяржаўным узроўні былі адзначаныя 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы.
Адбыліся 3 агульнанацыянальныя дыктоўкі. Заснавы часопіс «Верасень».
Выйшлі статуты Узброеных сіл на беларускай мове.
Ідзе праца над ставарэннем парталу ТБМ у інтэрнэце. Пашыраецца колькасьць сяброў Таварыства — да прыкладу, у Лідзе ў ТБМ уступіла больш за 200 маладых людзей — навучэнцаў каледжаў.

Намеснік старшыні ТБМ старшыня мінскай гарадской арганізацыі Алена Анісім распавяла пра шматлікія навуковыя і адукацыйныя праекты. Зараз

ідзе праца над перакладам Правілаў дарожнага руху.
Але тут патрэбнае супрацоўніцтва з ўладнымі структурамі.

Трымаў справаздачу галоўны рэдактар органа ТБМ, газеты «Наша слова», Станіслаў Суднік.

З кароткімі паведамленнямі выступілі кіраўнікі абласных філіяў ТБМ, галоўны рэдактар тыднёвіка «Новы час» Аляксей Кароль.

Лінгвіст Вінцук Вячорка адзначыў, што ў цэлым моўная сітуацыя ў краіне горшая, чым у камуністычныя гады. Страты, што адбыліся за апошнія гады, жахлівыя: катастрафічна падае колькасць беларускамоўных школ і класаў. Колькасць абітурыентаў, што здаюць цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове, скарацілася на 25%. Нельга параўнаць нацыянальнае тэлебачанне і радыё, якім ў 1980-х кіраваў Генадзь Бураўкін з цяперашнімі электроннымі СМІ, якімі кіруе Генадзь Давыдзька. Засмучаюць і вынікі перапісу насельніцтва — беларусы сталі меншасцю, бо менш за 30% лічаць беларускую мову мовай зносін. І ТБМ павінна стаць ужо праваабарончай арганізацыяй. Павінна быць створаная грамадская рада барацьбы за моўныя правы.

Патрэбны прававы інстытут і юрысты для абароны беларускай мовы.
Сам Вінцук Вячорка гатовы аказаць прававую дапамогу кожнаму, хто сутыкаецца з моўнай дыскрыдытацыяй.

Дэлегаты з’езду ТБМ маюць намер выступіць са зваротам да ўладаў Беларусі

абвесціць наступны, 2012 год «Годам беларускай мовы» у гонар юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Таксама дэлегаты хочуць звярнуцца да заканадаўчых органаў ўлады з прапановай распрацаваць і прыняць закон «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы» і прапануюць свой праект закону.

***

Старшынёй ТБМ зноў абраны Алег Трусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?