Грамадства1010

Міхалок атрымаў прэмію «За «абразу прэзідэнта»

Лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой» узнагароджаны прэміяй за грамадзянскую смеласць, выказаную ў творчасці і публічных інтэрв’ю.

Такую незвычайную ўзнагароду лідару гурта «Ляпіс Трубяцкой» прысудзіў кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ), метадолаг Уладзіміра Мацкевіча. Інтэрв’ю беларускага музыкі, у якім ён ацэньвае сітуацыю ў Беларусі, зрабілася дзякуючы інтэрнэту папулярным і атрымала вялікі рэзананс на радзіме.

У выніку начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Беларусі Павел Радзівонаў хоць і запэўніў, што крымінальная справа за абразу прэзідэнта ў дачыненні да Сяргея Міхалка не заводзілася, выказванні саліста «Ляпіса Трубяцкога», «знаходзяцца па-за рамкамі не толькі нормаў этыкі і маралі, але і права».

У сувязі з тым, што Сяргей Міхалок цяпер у Маскве, у Мінску яго прэмію атрымаў прэс-сакратар «Ляпісаў» Зміцер Безкаравайны. Узнагародай стала кніга 1902 выдання «Ниспровержение божков и сотворение кумиров».

Прэміі з рук кіраўніка АГТ у мінулую пятніцу ўручаліся ўжо чацвёрты раз. Па традыцыі імі былі ўзнагароджаныя тры чалавекі, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай культуры, грамадства і палітыкі за мінулы год.

Як паведамляе служба інфармацыі «ЕвроБеларуси», акрамя Сяргея Міхалка лаўрэатамі прэміі сталі:

Павел Баркоўскі — прэмія «За развіццё беларускай філасофскай мовы» (за праграму перакладаў твораў філосафаў свету на беларускую мову);

Дар’я Каткоўская — прэмія «За грамадзянскае дзеянне» (за арганізацыю салідарнай дапамогі беларускім палітвязням пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску).

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну21

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Здарова, б*я». У сеціва трапіў дзіўны варыянт віншавальнага ВІДЭА акупацыйнага чыноўніка5

Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава18

«Баюся, ноччу могуць пачацца марадзёрствы». Беларусы Іспаніі і Партугаліі расказалі, як перажываюць глабальны блэкаўт5

У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі5

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі аказалася пшыкам14

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява1

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам35

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца2

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну21

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць