Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што прайшла 21 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Аляксандр Валанцэвіч асуджаны на 7 сутак арышту, Сяргей Чаравяка з Салігорска — на 5 сутак. Чаравяка паведаміў, што разам з ім
Валанцэвіч і Чаравяка былі затрыманыя пасля акцыі, на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы аб «Парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання». Да суда яны ўтрымліваліся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.