Рашэнне аб крэдытаванні той ці іншай краіны Міжнародны валютны фонд прымае на падставе не палітычных, а эканамічных прычын. Пра гэта заявіў 24 кастрычніка на
На просьбу журналістаў пракаментаваць заяву беларускага боку аб тым, што ў пытанні выдзялення Беларусі крэдыту ёсць палітычны матыў, Брук сказаў: «Ва ўрадаў краін — членаў МВФ могуць быць палітычныя матывы, але, тым не менш, фонд прымае свае рашэнні на падставе прычын эканамічных».
Кіраўнік прадстаўніцтва ААН адзначыў, што ўмовы, якія выстаўляе МВФ, адкрыта выкладзены ў рэкамендацыях і заключэннях фонду. «Тыя ўмовы, якія выстаўляліся, — у прыватнасці правядзенне рэформ банкаўскага сектара і пашырэнне магчымасцяў прыватнага сектара ў Беларусі — не былі поўнасцю выкананы. Гэта таксама можна назваць палітычным матывам», — лічыць Брук.
У той жа час ён падкрэсліў: МВФ, як і іншыя інстытуты ААН, у тым ліку Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (Сусветны банк) і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, «гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю, гатовы да паглыблення дыялогу і партнёрскіх адносінаў».
***
Трэба адзначыць, што аналагічную заяву зрабіў 17 кастрычніка кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс. На
Але кіраўнік праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на
Нагадаем, Беларусь просіць у МВФ чарговы крэдыт ад 3,5 да 8 млрд. долараў.