Шматлікія траўмы галавы і тулава атрымаў 43-гадовы мужчына, які ўвечары 19 кастрычніка сядзеў на дарозе каля вёскі Навасёлкі, што ў Ашмянскім раёне, яго зачапіла фура, што ехала ў бок Мінска.

«Пешаход» мог атрымаць і больш сур’ёзныя траўмы, але «Сканія» толькі зачапіла яго правым бокам цягача. На неасветленым участку дарогі кіроўца фуры не бачыў на сваім шляху чалавека, таму не тармазіў.

Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі. У Дзяржаўтаінспекцыі мяркуюць, што ён мог быць п’яным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?