Аляксандр Лукашэнка 27–29 кастрычніка наведае з афіцыйным візітам Таджыкістан. Гэта вынікае з размешчанай на сайце Міністэрства замежных спраў гэтай краіны інфармацыі пра пачатак акрэдытацыі СМІ для асвятлення візіту беларускага кіраўніка.

28 кастрычніка павінна адбыцца сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам ў фармаце «адзін на адзін», а затым пашыраныя перамовы з удзелам дэлегацый бакоў. Чакаецца, што па выніках візіту будуць падпісаныя каля 10 дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах.

У прэс-службе Лукашэнкі пакуль не ўдалося пацвердзіць інфармацыю аб візіце.

Як раней паведамлялася, 6 кастрычніка ў Душанбэ прыступіла да працы пасольства Беларусі. Указам прэзідэнта 30 чэрвеня 2011 надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Таджыкістане была прызначаная Вольга Гаўрук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?