Знакамітыя першыя такты паланеза Агінскага вось ужо які год усталяваныя ў якасці аларма на турнікетах маскоўскага метро.
Штораз, калі пасажыр, якому тыя ці іншыя меркаванні не дазваляюць плаціць за праезд у метрапалітэне, здзяйсняе імклівы скок
На найбольш актыўных станцыях маскоўскага метро, што знаходзяцца побач з буйнымі станцыямі чыгуначнымі, у ранішнюю гадзіну пік відовішча часам нагадвае перасячэнне ручая бясконцым статкам сайгакаў, альбо наадварот стварае ў галаве карціну, як плынь ракі агінае затанулае бервяно — так паток «ківачовых мігрантаў» з Падмаскоўя, прыбылых на электрычках на працу, перакрочваюць перашкоду на шляху ў маскоўскія метрапалітэнавыя падзямеллі.
І да столі гучыць бяз словаў пранізліва, пад бездапаможны свіст паўабыякавых бабуляў-вартаўнікоў ва ўніформе, — Ростань на ростанях краiны. Ранiць думкi шлях абраны….