У Баранавіцкім раёне 23 кастрычніка адбыліся два ДТЗ з-за дзікоў, якія раптоўна выбеглі на дарогу.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, абедзве аварыі зафіксаваныя на трасе Брэст — Мінск — граніца РФ.

Першае ДТЗ адбылося ў 18.45 прыкладна за 10 км ад Баранавічаў. Перад аўтамабілем «Мазда-6», за рулём якога знаходзіўся 45-гадовы жыхар Брэста,

на дарогу выбегла некалькі дзікоў. На аднаго з іх кіроўца наехаў.

Другая аварыя зарэгістраваная прыкладна ў 22.00 на 183-м км недалёка ад мяжы Баранавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў. Дзік раптоўна выбег на дарогу перад аўтамабілем «Опель-Вектра», якім кіраваў 49-гадовы берасцеец.

У абодвух ДТЗ кіроўцы не пацярпелі. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Жывёлы ў выніку наездаў загінулі на месцы.

«На дарогах Брэсцкай вобласці з пачатку года адбылося пяць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл (у трох выпадках ласі, у двух — дзікі). Людзі не пацярпелі», — сказала Сахарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?