Вакульчык Валерый Паўлавіч нарадзіўся 19 чэрвеня 1964 года ў Брэсцкай вобласці.

У 1985 годзе скончыў Харкаўскае Гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. У 1992 годзе - Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР. У 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1985 года па 1991 год праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах. З 1991 года па 2008 год праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі.

З траўня 2008 года - начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 24 кастрычніка 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?