Актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя Валерый Есьман) на 10 сутак адміністрацыйнсага арышту.

Вінярскага затрымалі 24 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Ён быў адным з арганізатараў не санкцыянаванай уладамі акцыі падтрымкі палітвязняў.

Напярэдадні акцыі пракуратура папярэдзіла Вінярскага, што нельга парушаць заканадаўства аб правядзенні вулічных акцыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?