Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін быў затрыманы раніцай 25 кастрычніка на беларуска-літоўскай мяжы.

Паводле інфармацыі сайта прыхільнікаў АГП, беларускія памежнікі заявілі Марголіну, які прыбыў у пункт пропуску на аўтамабілі, што ён павінен прайсці працэдуру асабістага надгляду.

«Сённяшняя падзея — чарговае сведчанне існавання чорных спісаў палітычна ненадзейных грамадзян краіны, да якіх улады аднеслі не толькі кіраўніка АГП, але і актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі», — гаворыцца ў паведамленні.

У якасці прыкладу прыводзіцца затрыманне 18 кастрычніка на пагранпераходзе «Каменны Лог» старшыні выканкама АГП Алены Крышчановіч, якая вымушана была прайсці працэдуру асабістага надгляду. Перад гэтым падобная гісторыя адбылася з ёю на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?