Нацыянальны банк высока ацэньвае выдзяленне Беларусі крэдыту ў 1 млрд. долараў «Ашчадбанкам» Расіі, заявіў напрэс-канферэнцыі 25 кастрычніка намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.
«Перспектывы заключэння кантракта дастаткова высокія. Тэрміны, працэнтныя стаўкі — гэта ўсё будзе вядома, калі пагадненне будзе падпісана. Гэта больш карэктная пазіцыя Нацбанка, чым анансаваць і не выконваць», — сказаў Дубкоў.
Старшыня праўлення
Мацюшэўскі падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў найхутчэйшай рэалізацыі гэтага праекта. «Зараз ідзе няпросты працэс юрыдычнага структуравання здзелкі. Заключэнне кантракта звязана з цэлым шэрагам юрыдычных пытанняў», — зазначыў кіраўнік банка.
.