Абвінавачваны ў саўдзеле ў тэрарызме Уладзіслаў Кавалёў разам са сваім абаронцам Станіславам Абразеем зрабілі чарговую няўдалую спробу дабіцца ад Вярхоўнага суда змякчэння меры стрымання.

25 кастрычніка, зачытваючы сваё хадайніцтва аб змякчэнні меры стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе Кавалёў заявіў, што лічыць Дзмітрыя Канавалава невінаватым у тэрарызме, а яго прызнанні назваў «вынікам ціску з боку следства». Кажучы пра сябе, Кавалёў сказаў, што прычын уцякаць ад суда ў яго няма. «Упэўнены ў сваёй невінаватасці і маю намер даказаць гэта ў судзе», — заявіў абвінавачваны ў саўдзеле ў тэрарызме.

Традыцыйна супраць задавальнення хадайніцтва выказалася дзяржабвінавачанне. За — Дзмітрый Канавалаў, яго абаронца Дзмітрый Лепратор і абаронца Кавалёва Абразей. «У матэрыялах справы адсутнічаюць доказы, якія пацвярджалі б яго [Кавалёва] віну», — у чарговы раз паўтарыў Абразей.

Таксама ў чарговы раз, адмаўляючы ў змякчэнні меры стрымання Кавалёву, суддзя Аляксандр Федарцоў матываваў рашэнне Вярхоўнага суда тым, што Кавалёў абвінавачваецца ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?