Менавіта такім чынам палітык збіраецца вярнуць сабе пашпарт, канфіскаваны следчымі падчас арышту ўначы 19 снежня.

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі праходзіў абвінавачаным па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску пасля снежаньскіх выбараў прэзідэнта. У жніўні справу супраць палітыка следчыя вымушаныя былі закрыць, але пашпарт лідару АГП да гэтага часу так і не вярнулі, не тлумачачы прычынаў.

Больш за тое, у парушэнне Закону аб зваротах грамадзянаў, следчыя нават не адказваюць на афіцыйныя запыты Лябедзькі адносна лёсу свайго галоўнага дакумента. У сувязі з гэтым палітык мае намер накіраваць скаргу ў суд.

— Улічваючы, што КДБ проста ігнаруе мае звароты, як грамадзяніна РБ у гэтую інстанцыю. Я ўсё ж такі прыняў рашэнне звяртацца туды, што называецца, судовай сістэмай. Першым крокам будзе зварот да Лукашэнкі, бо старшыня КДБ прызначаецца ім і непасрэдна падпарадкоўваецца яму. Калі і ён не ў стане вырашыць гэтае пытанне — пытанне выканання Канстытуцыі — тады звяртаюся у суд.

У сувязі з адсутнасцю пашпарта, па словах палітыка, ён фактычна быў пазбаўлены легальнай магчымасці выязджаць за межы краіны, а таксама абараняць свае правы ў дзяржаўных органах у самой Беларусі.

Нагадаем, што з-за адсутнасці пашпарта Анатолю Лябедзьку да гэтага часу не дазваляюць забраць нават уласны нацельны крыжык, які быў адабраны ў палітыка ў СІЗА КДБ 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?