Кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў працягнуў абмеркаванне стварэння Еўразійскага саюза ў газеце «Ізвестія», паведамляе Газета.ru. Раней выданне апублікавала артыкул Уладзіміра Пуціна і адказ яму Аляксандра Лукашэнкі.

Сваю калонку Назарбаеў пачынае з успамінаў аб саміце кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаў, які прайшоў 21 снежня 1991. Пры гэтым ён падкрэслівае, што сустрэча прайшла па яго «настойлівай ініцыятыве» і змагла спыніць «небяспечны працэс хаатычнага распаду знікаючай супердзяржавы».

Па словах прэзідэнта Казахстана, ён яшчэ ў пачатку 90-х прапанаваў праграму збліжэння краін постсавецкай прасторы. Інтэграцыя, на думку Назарбаева, павінна адказваць чатыром асноўным крытэрам: «эканамічны прагматызм», «добраахвотнасць інтэграцыі», «прынцып роўнасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, павагі суверэнітэту і недатыкальнасці дзяржаўных межаў», а таксама стварэнне «наднацыянальных органаў Еўразійскага Саюза».

Выканаўчыя органы Еўразійскай эканамічнай прасторы Назарбаеў прапануе размясціць у Астане — «у знак удзячнасці Казахстану як ініцыятару ідэі еўразійскай інтэграцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?