На Кастрычніцкай плошчы Мінска сёння прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязняў. Яе ладзіла кампанія «Еўрапейская Беларусь».

Як паведаміла радыё «Свабода», перад 19-й гадзінай на Плошчы было шмат людзей з сілавых струкураў у цывільным. За Палацам Рэспблікі стаяў аўтазак і два мікрааўтобусы без нумароў. На ўваходзе ў метро «Кастрычніцкая» таксама стаялі асобы ў цывільным.

У 19.05 былі затрыманыя чатыры актывісты, якія разгарнулі партрэты і пачалі скандаваць «Свабоду палітвязням!» Вядомыя імёны некаторых затрыманых: Алег Ракоўскі, Аляксандр Салдаценка, былы палітвязень Сяргей Казакоў. Яшчэ праз пяць хвілін міліцыянты затрымаліся яшчэ дваіх. Гэта жанчына, якая толькі паспела сказаць, што яе завуць Галіна, і мужчына. Жанчына абуралася з нагоды таго, што ў Беларусі ёсьць палітвязні. Яе і мужчыну ўпіхнулі ў мікрааўтобус і кудысьці павезлі.

Акцыя скончылася ў 19.25. Некаторыя ўдзельнікі сказалі, што пойдуць у Чырвоны касцёл маліцца за вызваленне палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0