Пра гэта заявіў начальнік аддзела дарожна-патрульнай службы ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік 26 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, ДАІ разглядае канфіскацыю аўтамабіляў як адну з найбольш дзейсных мер, якая можа істотна паўплываць на змяненне сітуацыі на дарогах Беларусі.

Цагельнік нагадаў, што з такой прапановай ДАІ выступала ўжо неаднаразова, аднак гэтае пытанне абмяркоўваецца, і рашэнне яшчэ не прынята.

Паводле інфармацыі ДАІ, за дзевяць месяцаў 2011 года ў Беларусі па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася 628 ДТЗ (менш на 20%, чым за аналагічны перыяд 2010 года). За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута прыблізна 35 тысяч вадзіцеляў, да крымінальнай адказнасці за паўторнае на працягу года знаходжанне п’яным за рулём — 3.834 вадзіцелі. Гэта на 3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года.

З пачатку года ў Беларусі ў ДТЗ загінулі 922 чалавекі, раненні атрымалі 4.811.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?