У Вярхоўным судзе 26 кастрычніка праходзіць допыт аднакласнікаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Сведка Ігар Варанок сядзеў за адной партай з Канавалавым у 9-м і 10-м класах, а наогул Канавалава ён ведаў з 7-га класа, калі перайшоў у школу, дзе той вучыўся.

Канавалаву вельмі добра давалася хімія, у той час як па гуманітарных дысцыплінах ён «вучыўся сярэдне», зазначыў сведка. Ён таксама сказаў,

што за ўвесь час знаёмства Канавалаў ні з кім не біўся, ніякіх сур’ёзных канфліктаў з выкладчыкамі ў яго не было. З усім класам ён наведваў масавыя мерапрыемствы і выконваў даручэнні настаўнікаў.

Як паведаміў Дзмітрый Гайдукоў, яшчэ адзін аднакласнік Канавалава, ён ведаў хімію лепш за ўсіх у класе. «У 11-м класе да нас прыйшла новая маладая настаўніца хіміі. У мяне ўзнікла ўражанне, што Канавалаў ведаў больш за яе. Прынамсі, ён папраўляў настаўніцу, калі яна няправільна пісала формулы на дошцы, гэта значыць бачыў тыя памылкі, якія не бачыла настаўніца», — сказаў Гайдукоў.

Сведка зазначыў, што Канавалаў рабіў «вельмі прыгожыя феерверкі», калі яны з аднакласнікамі выязджалі на прыроду.

«Нават самыя дарагія феерверкі прамысловага вырабу не маглі зраўнавацца з тымі, якія рабіў Канавалаў»,
 — зазначыў Гайдукоў.

Ён таксама паведаміў, што Канавалаў быў неканфліктным чалавекам. Прынамсі, ён не памятае ніводнага выпадку бойкі з удзелам Канавалава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?