Першы інтэрнэт-сэрвіс для набыцця страховак анлайн запушчаны ў Беларусі. Прэзентацыю новага праекту правялі сёння яго стваральнікі — Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» сумесна з БРУСП «Белдзяржстрах» і ААТ «ААБ Беларусбанк».

Як растлумачыў старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» Юрый Бародзіч, набыць полісы беларускіх страхавых кампаній у рэжыме анлайн можна на сайце Policy.by.

Скарыстацца гэтай паслугай можна ў любы час сутак, аплаціўшы страхоўку карткай VISA або MasterCard.

Поліс будзе дастаўлены заказчыку кур’ерскай службай бясплатна на працягу 3 гадзін і пакуль толькі ў межах Мінска.

Такое абмежаванне звязана з неабходнасцю наяўнасці подпісу кліента на страхавым полісе, які згодна з заканадаўствам з’яўляецца бланкам строгай справаздачнасці.

Пакуль можна набыць толькі трох віды полісаў: абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспарту («аўтаграмадзянка»), аўтаКАСКА і страхаванне здароўя на час падарожжаў за межы Беларусі.

У найбліжэйшы час, паводле словаў стваральнікаў сэрвісу, лінія страхавых прадуктаў, прапанаваных на сайце,

будзе пашырана да 30 пазіцый:
можна будзе набыць «зялёную карту», усе віды страхавання маёмасці і нерухомасці, здароўя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?