паведаміў журналістам кіраўнік гэтага ведамства Алег Качан пасля адкрыцця выставы «Турбізнес-2011» 26 кастрычніка ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэта пытанне зараз абмяркоўваецца з зацікаўленымі ведамствамі, у прыватнасці з Міністэрствам гандлю. Аднак Качан не змог адказаць на пытанне, ці будзе прыняты адпаведны нарматыўна-прававы акт у наступным годзе. «Мы працуем у гэтым кірунку», — сказаў ён.

Міністр зазначыў, што сістэму такс-фры ўжо паспяхова ўвялі ў Літве, якая з’яўляецца суседкай Беларусі.

«Чаму ж мы не можам гэта зрабіць? Іншаземцы з задавальненнем едуць у краіну, усе хочуць атрымаць скідкі пры вывазе тавараў»,
 — сказаў кіраўнік Мінспорту.

Пра падрыхтоўку нарматыўнага акта аб увядзенні сістэмы такс-фры таксама казаў міністр гандлю Валянцін Чаканаў. У гутарцы з журналістамі 4 кастрычніка ён зазначыў: «У нас ёсць такая неабходнасць, каб замежныя турысты пакідалі больш грошай у Беларусі», — сказаў міністр, дадаўшы, што адпаведная прапанова ўнесена ва ўрад і «зараз вывучаецца». Назваць тэрміны ўвядзення сістэмы такс-фры ён таксама не змог. Такс-фры — міжнародная праграма кампаніі Global Refund, якая дазваляе атрымліваць грашовую кампенсацыю ПДК. што ўваходзіць у кошт купленага за мяжой тавару. Паслугамі кампаніі штодзённа карыстаюцца звыш 22 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Кожны, хто вяртаецца з-за мяжы з пакупкамі, зробленымі ў магазінах такс-фры, мае права на грашовую кампенсацыю сумы падаткаў, выплачанай за набытыя тавары. У сярэднім, у залежнасці ад падатковага заканадаўства краіны знаходжання, сума, якую вяртаюць, складае ад 10 да 20% ад кошту тавару. Гэтыя грошы можна атрымаць пры праходжанні мытнага кантролю, пакідаючы краіну знаходжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?