Асеннія канікулы для 920 тыс. школьнікаў Беларусі пройдуць з 29 кастрычніка па 7 лістапада,паведамілі ў
Рознабаковае развіццё асобы дзіцяці — асноўная задача ўсіх мерапрыемстваў, якія запланавана правесці на школьным, раённым, рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях у гэтыя дні.
Плануючы работу на канікулах, настаўнікі, арганізатары, кіраўнікі навучальных устаноў абавязкова ўлічаць пажаданні і запыты навучэнцаў і іх бацькоў. І калі для адзінаццацікласнікаў, напрыклад, будуць арганізаваны дадатковыя заняткі па прадметах для падрыхтоўкі да экзаменаў, то малодшая і базавая школы, безумоўна, больш часу правядуць удзельнічаючы ў конкурсах, спартыўных гульнях, спаборніцтвах, экскурсіях і паходах, падкрэслілі ў
Школьнікі рэгіёнаў краіны прымуць удзел у мерапрыемствах трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», патрыятычных і
Асаблівае значэнне ў перыяд канікул надаецца дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія з’яўляюцца каардынатарамі і метадычнымі цэнтрамі, ініцыятарамі многіх цікавых спраў, якія аб’ядноўваюць тысячы дзяцей. Шырокія магчымасці для арганізацыі вольнага часу навучэнцаў у перыяд асенніх канікул прадастаўляе Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама Цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян» у Мінску, які рэалізуе ўнікальную праграму «Мора дзецям». Ідэя праграмы — аб’яднаць і каардынаваць усе марскія праекты ў рэспубліцы для дзяцей і моладзі.