HMR — гэта абрэвіятура словазлучэння Heavy Metal Rock, якое ў 80-я выкарыстоўвалі для класіфікацыі любога гурту, у якім гучала «цяжкая» гітара.

У песнях з новага альбому IQ48 распавядаюць пра мас-медыя, кар'ерызм, эміграцыю
і іншыя рэчы, з якімі мы сутыкаемся ўвесь час.
Спецыяльны госць на альбоме — рэпер Vinsent, разам з якім музыкі запісалі песню «Дай сілы!».

На прэс-канферэнцыі 26 кастрычніка музыкі адзначылі, што альбом, негледзячы на, мякка кажучы, не самыя вясёлыя тэмы песняў, застаецца пазітыўным: "Інакш — не мае сэнсу граць музыку і пісаць песні. Дастаткова зашыцца ў інтэрнэт і там выпускаць па песні ў год". Дарэчы, аўтарскага рэлізу альбома ў сеціве не будзе.

"Мы не будзем загаддзя выкладваць альбом у інтэрнэт, — кажа вакаліст Яўген Бузоўскі. — Усё адно праз тыдзень усе гэтыя песні з’явяцца ў сеціве.

Мы хочам, каб людзі куплялі музыку на дысках".

Альбом быў запісаны цягам году — ад напісання першай песні і да запісу апошіх партый. Каму будзе цікавы HMR? Звычайна гурты, якія ўжо зрабілі сабе імя, запісваюць якасныя альбомы, якія цяжка зразумець тым, хто не чуў гурта раней. З IQ48 такога не адбылося —

HMR падыходзіць дзеля таго, каб з яго распачаць знаёмства з IQ48.

Хочаце песняў? Яны будуць

на канцэрце-прэзентацыі 4 лістапада ў клубе RE:PUBLIC (Прытыцкага 62)
, там можна набыць альбом. Пачатак а 19.00.

Цана квіткоў: ад 30 да 50 тысяч рублёў. Даведкі па тэлефоне (29) 564-55-81.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?