Па падазрэнні ў згвалтаванні 9-гадовай дзяўчынкі затрыманы жыхар Вілейшчыны. Як паведаміў старэйшы пракурор Мінска Сяргей Балашоў, злачынства было здзейснена каля 15.00 24 кастрычніка на аўтавакзале «Маскоўскі» ў Мінску. Дзяўчынка, якая пражывае ў Мінскім раёне, вучыцца ў сталічнай школе. На аўтавакзале яна чакала аўтобус, каб вярнуцца дахаты. Са слоў дзяўчынкі, невядомы мужчына падышоў да яе і загадаў прайсці з ім.

Школьніца прыняла яго за міліцыянера, бо ён сказаў: «Прайдзёмце».
Злачынец завёў дзяўчынку ў грамадскі туалет і згвалтаваў яе ў кабінцы. Дзіця знайшла прыбіральшчыца, якая выклікала міліцыю.
Падазраваны — 1984 года нараджэння, раней быў асуджаны за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (частка 1 артыкула 167 Крымінальнага кодэкса).

Следчым аддзелам пракуратуры Менска ў дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па частцы 3 артыкула 166 УК (згвалтаванне загадзя малалетней).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?