Сёння атэстацыйная камісія камендатуры ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён) прызнала, што сустаршыня БХД Павел Севярынец «стаў на шлях выпраўлення».

Сам палітвязень гэтак расказвае пра здарэнне. «Яшчэ ў абед мяне выклікаў да сябе намеснік начальніка камендатуры. Запытаўся, ці не змянілася маё стаўленне адносна прызнання віны. Сказаў, што ніякіх змен. Тым не менш, дзесьці, а 19 адбылося паседжанне атэстацыйнай камісіі з удзелам адміністрацыі камендатуры і праваслаўнага святара.

Былі зачытаныя станоўчыя характарыстыкі на мяне. А таксама было прызнана, што я «стаў на шлях выпраўлення», — кажа Павел.

На думку палітыка, гэта можа прывесці да змены формы адбыцця пакарання. «Цяпер гэта пусцяць у вышэйшыя інстанцыі. Магчыма, будзе замена рэжыму з «хіміі» на «хатнюю хімію» ў Віцебску. Існуе такі артыкул у заканадаўстве. Але не думаю, што гэта будзе хутка вырашана», — расказвае Павел.

Не так даўно яму ўжо прапаноўвалі перавод дадому, пры ўмове, Севярынец хаця б вусна пакаецца. Аднак палітык гэтага не зрабіў.

Павел Севярынец асуджаны да трох гадоў «хіміі» па справе 19 снежня. Пакаранне адбывае ў Пружанскім раёне, працуе кладаўшчыком у фермерскай гаспадарцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?