У інтэрв’ю «Советской Белоруссии» страшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька расказаў пра рэбрэндынг на дзяржаўных каналах. Так, з 4 лістапада БТ стане «Беларусь 1», а «Лад» з 14 лістапада — «Беларусь 2». Апошні будзе мець спартова-забаўляльную скіраванасць.

Давыдзька паабяцаў, што дзесьці праз год з’явіцца беларускамоўны кабельны канал «Беларусь 3».

«Беларусь 3» аб’яднае ўвесь кантэнт, які падыходзіць пад вызначэнне «Спадчына» (гэта працоўная назва), у эфіры якога з’явяцца новыя праекты пра культуру, гісторыю, шэдэўры сусветнага кіно — і ўсё будзе толькі на беларускай мове», — заявіў страшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь-ТВ» стане кругласуткавым «Беларусь 24», які ўжо ў снежні з’явіцца ў пакетах кабельных аператараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?