Калі ты ад клапот
Жыццёвых стараніўся,
Ні хлебам, ні вадой
З сябрамі не дзяліўся,
Нікога не сагрэў
Ні словам, ні спагадай
І ніву не прыкрыў
Грудзьмі ад градападу,
Заўсёды за другіх
Хаваўся ў ліхалецце, —
Лічы, што не было
Цябе на гэтым свеце.
Максім Танк
Калі патрэбна сказаць пра ЯЕ, успамінаюцца, чамусьці, толькі словы класікаў…
Быў звычайны перадсвяточны дзень, калі кожны рыхтаваўся да Новага года, кожны жыў сваімі клопатамі: нехта расчышчаў снег, нехта гатаваў вячэру, упрыгожваў ёлку, хтосьці рыхтаваўся да канцэрта, а хто збіраўся ў госці. У многіх установах праводзіліся «агеньчыкі». Карацей, нічога не веставала бяды. Ранішняе паведамленне па радыё, тэлефонныя званкі знаёмых, хуткія і не заўсёды зразумелыя
Максім Танк патлумачыў, у якіх варунках можна лічыць, што чалавека на свеце не было. А наша Таццяна паказала, што значыць быць і пачэсна называцца ім, Чалавекам. Можна існаваць фізічна, але не жыць духоўна; а можа цела не быць, але душа ўсё роўна застанецца…
Кажуць, час загойвае любыя раны. Але высветлілася, што няпраўда гэта. Усё атрымалася наадварот:
час дазволіў зразумець, якую страту панесла не толькі сям’я, але і аднавяскоўцы, сябры, урэшце, наша культура.Паступова асэнсоўваючы, што ж адбылося, усё больш усведамляеш: мы павінны ганарыцца сваімі таленавітымі і выбітнымі суайчыннікамі. Нам варта было б убачыць і прызнаць гэтыя таленты падчас іх зямнога жыцця, а не толькі тады, калі яны паміраюць. Насамрэч: што маем — не беражом, а страціўшы — плачам… І толькі цяпер
мы пачынаем разумець: у нашай вёсцы гадавалася дзяўчынка, якая потым старалася расказаць усім не пра цёмнае жыццё «забітага» працай беларуса, а паказаць рэальнага чалавека, з яго штодзённымі клопатамі і святочным настроем. На вялікі жаль, за такую адданую працу, за шчырыя ўсмешкі і добрыя словы нашай Таццяны Сапач сказаць ёй: «Дзякуй ад усёй душы!» мы зможам сёння толькі ля яе магілы, а таксама падчас імпрэз, прысвечаных памяці гэтай цудоўнай журналісткі, паэткі, родам з Маркава.
Дзякуючы ініцыятыве сваякоў і сяброў, на дзень нараджэння спадарыні Таццяны не забыліся.
Так, 23 верасня бягучага года быў наладжаны паказ дакументальных стужак для вучняў Маркаўскай СШ «З жыцця тутэйшых» (рэжысёр — Таццяна Сапач) і «Нестыхійнае бедства ў Кітаі. Слёзы правінцыі Сычуань» (рэжысёр — Джон Алперт). У час дамовы аб паказе была перасцярога: ці зразумеюць такія фільмы школьнікі, ці змогуць дзеці ўспрыняць дакументалістыку, бо тэмы ўсё ж такі былі заяўлены сур’ёзныя. Да таго мы разумелі: вучні вясковыя ўсё ж адрозніваюцца ад гарадскіх. Гэтае адрозненне знаходзіцца ў магчымасцях далучэння да культурнай спадчыны і багацця: калі ў горадзе можна схадзіць і на выставу, і ў тэатр, і на канцэрт, і на іншыя разнастайныя мерапрыемствы, то ў вёсцы такога, па вялікім рахунку, няма.
Але ж у медаля два бакі! Гарадскія дзеці ўжо прывыклі да гэткіх культурных паказаў, а вясковыя дзеці самі жадаюць нешта ўбачыць цікавае, да таго ж змогуць гэта ацаніць
у васьмікласнікаў узнікалі шматлікія «Чаму?» у адносінах да тутэйшых, і што цікава — вучні самі давалі адказы.А вось пяцікласнікаў уразіла тое, што загінулі дзеці ў кітайскіх школах. Адна наша дзяўчынка сказала: «Дзякуй Богу, што мы тут». Гэта гаворыць аб тым, што дзецям цікава, яны не засталіся раўнадушнымі да праблем і трагедый іншых. Таму мы будзем вельмі рады і ўдзячны, калі да нас зноў з візітам прыедуць госці са сталіцы і прывязуць нешта цікавае (напрыклад, фільм «Варганы» Алега Дашкевіча, які нам, на жаль, не давялося пабачыць).
І безумоўна, наступная імпрэза, якая, спадзяёмся, у хуткім часе адбудзецца, зноў прысвячаецца памяці нашай Таццяны Сапач.