Студыя «Русский Витязь» (Масква) займаецца вырабам алавяных фігурак. Прычым не толькі салдацікаў, але і палітыкаў. У тым ліку — жывых. Нядаўна ў каталогу студыі з’явілася і фігурка Лукашэнкі.
Дынамічны Януковіч.
Пуціна спачатку забракавалі за худзізну.
Беларускі кіраўнік выкананы маштабам 1:6 (вышыня 300 мм). На сайце «Русского Вітязя» пазначана, што
Лукашэнка адліты ў адзіным экземпляры на замову Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.Для таго самага замоўцы, сведчыць каталог, былі зробленыя фігуркі стойкіх алавяных Януковіча, Пуціна, Мядзведзева, Назарбаева, Бердымухамедава, Чавеса і нават кіраўніка «Газпрому» Мілера і старшыні ФСБ Мікалая Патрушава.
Для фігуркі Лукашэнкі абраная статычная пастава. Рукі шчэпленыя перад сабой. На запясці бачны гадзіннік Patek Philippe. Кантраст кідаецца ў вочы ў параўнанні з дынамічным Януковічам, які шырока крочыць, з Назарбаевым, які вітае народ.
А побач выстаўленыя фігуркі палітычных дзеячоў мінулага — ад Эйзенхаўэра і Сталіна да Велінгтона і Леніна. І проста «салдацікі» — целаахоўнік фараона, раджа на слане і іншыя.
«Наша Ніва» паразмаўляла з дырэктарам студыі Андрэем Арсеньевым, каб даведацца колькі каштуе алавяны Лукашэнка, чаму заказчыкі забракавалі скульптуру Пуціна і чаму «стварыць» сучаснага палітыка складаней, чым выбітнага дзеяча мінулага.
«Наша Ніва»: Колькі каштуе замовіць сабе алавянага палітыка?
Андрэй Арсеньеў: Скажу так:
гэта вельмі дорага. Некалькі тысяч еўра.Цэны адрозніваюцца па розных крытэрах. Аднак гэта праца эксклюзіўная, а значыцца вельмі нятанная.
НН: Апроч постацяў палітыкаў вы ствараеце і іншыя фігуркі — напрыклад, ваяроў старажытнасці, баявых сланоў. Няўжо і яны каштуюць па некалькі тысяч еўра?
АА: Гэта залежыць ад маштабу, колькасці фігурак, якасці. Аднак палітыкаў мы робім выключна на найвышэйшым узроўні — адсюль і цэны.
НН: Ці не думалі вырабляць фігуркі нейкага палітыка ў большай колькасці?
АА: Калі ў нас будзе замоўца, які захоча зрабіць серыю такіх фігур, то зразумела, мы возьмемся. Але тут пытанне грошай — бо калі адзінкавыя фігуры каштуюць дорага, дык серыя таксама будзе каштаваць вельмі вялікіх грошаў.
НН: Што вы выкарыстоўваеце ў якасці эскізу?
АА: Гэта падборка відэазапісаў і фота. Гэта
вялікая колькасць апошніх выступаў таго ці іншага палітыка — мы мусім зрабіць яго максімальна падобным да арыгіналу.
НН: Колькі часу займае стварэнне адной скульптуры?
АА: Прыблізна чатыры месяцы. Першыя два ствараецца сама скульптура, на роспіс ідзе яшчэ паўтара месяца. Плюс ліццё, апрацоўка і зборка. Такім чынам атрымліваецца чатыры месяцы ці трошкі болей.
НН: Хто з палітыкаў выявіўся «самым цяжкім»?
АА: Усе сучасныя палітыкі вельмі складаныя. Нашмат прасцей з ужо памерлымі таварышамі — вакол іх існуе пэўны стэрэатып,пэўнае ўяўленне, якім той ці іншы палітык быў. А пры стварэнні скульптуры сучаснага палітычнага дзеяча, трэба адлавіць шмат момантаў. Сваю ролю адыгрывае стаўленне да яго ў сучасным грамадстве, і асабістае стаўленне скульптара — яно заўважнае на выніку. Тым больш палітыкі змяняюцца знешне.
НН: Ці здаралася, што заказчык быў незадаволены вынікам?
АА: Так. Вось, напрыклад,
замоўцы адмовіліся ад фігуркі Пуціна. Рэч у тым, што мы зрабілі Пуціна такога, якім ён быў гады тры таму — хударлявым, з рэзкімі рысамі твару. А Пуцін жа набраў вагі. Нам давялося перарабляцьскульптуру. Большая частка нашых замоваў удаецца з першай спробы — Мядзведзева і
Лукашэнку, напрыклад, заказчыкі адразу ўхвалілі.
НН: Ці былі выпадкі, калі «палітыкаў» замаўлялі не адзін раз?
АА: Прынамсі, Лукашэнка пакуль быў адзін. Магчыма, гэта падасца нечаканым, але
Сталіна замаўлялі пяць разоў.Тры разы быў Пуцін.
Мы цяпер робім новага Пуціна — у кімано.
НН: Калі
АА: Не. Мы будзем ствараць новую скульптуру з нуля. Кожны з нашых твораў — адзінкавы. Гэта ў нашых інтарэсах, ды заказчыкам патрэбны ўнікальны прадукт.
НН: Як вы лічыце, з якой мэтай людзі замаўляюць сабе фігуркі палітыкаў?
АА: Ну тут ёсць некалькі варыянтаў —
гэта можа быць падарунак, і гэта можа быць калекцыя палітычных дзеячоў.
* * *
Тым часам, жартаўнікі ў Фэйсбуку ўжо выказалі здагадку, што фігуркі