29 кастрычніка ў Маладзёжным тэатры эстрады (Мінск, вул. Маскоўская, 18, ст. метро «Інстытут культуры») адбудзецца святкаванне Дня Рэфармацыі.

«Баль у Радзівіла» — гэта спалучэнне канцэрта і тэатральнага відовішча. На баль «прыйдуць» Радзівіл Руды і Радзівіл Чорны з жонкамі, каб абмеркаваць лёс Бацькаўшчыны. Суправаджаць баль будзе гурт старажытнага танца «Залаты двор». У другой частцы канцэрта выступіць гурт «Стары Ольса».

Гэты дзень сваімі каранямі сыходзіць далёка ў мінулае. 31 кастрычніка 1517 года Марцін Лютэр прыбіў 95 тэзісаў супраць індульгенцый да дзвярэй сабора ў Вітэнбэргу. Гэтая падзея стала пачаткам глыбокіх і ўсебаковых пераўтварэнняў у рэлігійным, грамадскім і палітычным жыцці Еўропы, вядомых як Рэфармацыя.

Кошт квіткоў — 15 000, 20 000 тысяч рублёў

Даведкі па тэлефонах (029) 125–7735, (029) 773–4089

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?