Ён выйшаў у стартавым складзе (на левым фланзе) у матчы футбольнага чэмпіянату Нямеччыны супраць берлінскай «Герты». Гульня пачалася ў 16:30 паводле мінскага часу.

30-гадовы былы капітан зборнай Беларусі А.Глеб належыць «Барселоне», у якую ён перайшоў летам 2008 г. (у 2001—2005 гг. паспяхова гуляў за «Штутгарт», у 2005—2008 гг. за лонданскі «Арсенал»), але замацавацца ў складзе каталонскага клуба не здолеў. Год правёў у арэндзе ў «Штутгарце», мінулы год — у «Бірмінгеме», дзе таксама паказаў даволі бляклую гульню.

У жніўні 2011 г. А.Глеб быў аддадзены ў арэнду «Вольфсбургу», які, дарэчы, трэніруе Фелікс Магат, што падчас свайго трэнерства ў «Штутгарце» (2001-2004) зрабіў з беларуса зорку еўрапейскага футбола.

Глеб-старэйшы пакуль лячыўся, потым набіраў кандыдыі, Магат не заяўляў яго на некалькі гульняў, нарэшце — сёння — дэбют.

***

абноўлена ў 18:30

Глеб правёў на поле 78 хвілін і быў заменены на карэйца Гу Чжа Чхоля, які праз 6 хвілін аддаў галявы пас Шэферу. Але "Вольфсбург" прайграў 2:3, прапусціўшы праз хвіліну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?