Дакументальны відэанарыс
Мая Кляшторная. Успамін пра расстралянага бацьку
Дачка рэпрэсаванага паэта прыходзіць пакланіцца курапацкім крыжам у дзень, калі яе бацьку асудзілі на смерць.
Раней Мая Кляшторная прыходзіла ў Курапаты амаль штотыдзень,цяпер ужо здароўе не тое, цяжэй стала. Аднак кожны год 29 кастрычніка, напярэдадні шэсця, Мая Тодараўна абавязкова наведвае мемарыял, каб пакланіцца курапацкім крыжам.
У гэты дзень у 1937 годзе супрацоўнікі НКВД вынеслі бацьку Маі Кляшторнай вырак — смяротнае пакаранне. 30 кастрычніка беларускі паэт, бацька трох дзяцей Тодар Кляшторны быў растраляны.Жыццё ўсёй сям’і Кляшторных патрапіла ў страшны вір сталінскіх рэпрэсіяў.
Паэтава жонка з малодшай дачкой Маяй была выслана ў Акмолінскі канцлагер, а старэйшых дзвюх дачок выхаваў сталінскі дзіцячы дом.
Мінулі дзясяткі гадоў, сёстры знайшлі адна адну, перажылі вір падзеяў і жыццёвых выпрабаванняў, выдалі зборнік бацькавых вершаў. І з году ў год Мая Кляшторная як загадчыца мемарыяльнага комплексу «Курапаты» прыходзіць даглядаць мемарыял. І
як дачка свайго бацькі нізка кланяецца курапацкім крыжам, бо вельмі верагодна, што менавіта тут знаходзіцца яго магіла:
Каментары