Каля 62% выбарцаў узялі ўдзел у галасаванні ў Кіргізіі. Паводле папярэдніх звестак, дзейны прэм'ер і лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Алмазбек Атамбаеў набірае каля 63% галасоў. Два ягоныя наймацнейшыя супернікі сабралі прыкладна па 12%. Абодва гэтыя супернікі былі блізкія да экс-прэзідэнта Бакіева.

* * *

А 19.00 (16.00 па мінскім часе) скончылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Кыргызстане.

Звыш 2,2 тыс. выбарчых участкаў пачалі працу раніцай. У выбарчых бюлетэнях значыліся прозвішчы 23 чалавек, якія атрымалі мандаты кандыдатаў. Аднак рэальных прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва было 16 -- сямёра вырашылі выйсці з гонкі.

Сярод кандыдатаў -- прэм'ер-міністр краіны Алмазбек Атамбаеў.

Ад красавіка мінулага года, калі быў скінуты прэзідэнт Бакіеў,

дзяржавай кіруе прэзідэнт пераходнага перыяду Роза Атунбаева
. Яна была прызначаная на гэтую пасаду па выніках рэферэндуму, праведзенага часовым урадам. Паўнамоцтвы Атунбаевай сканчаюцца 31 снежня 2011 года. Па законе яна не мае права балатавацца на выбарах.

Курманбек Бакіеў, які страціў уладу ў выніку народнага паўстання, хаваецца ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?