У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Савета Міністраў № 1450 ад 28 кастрычніка зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасня ў разліку на адзін месяц.

Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складае 574 790 рублёў. Новы БПМ павысіўся на 29,9% да нарматыву, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка (442 тыс. 360).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены памерам 621 830 рублёў, для пенсіянераў — 463 570, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 451 400 рублёў,
для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 564 тыс. 540 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 619 тыс. 600, для дзяцей-студэнтаў — 541 730.

Паколькі новы БПМ павысіўся на 29,9% адпаведна з лістапада на 29,9% узрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць павялічаныя памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2011 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання — 58,4%, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 9%, прадметы гардэробу — 17,1%, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння — 4,5%, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы — 2,3%, бытавыя і транспартныя паслугі — 4,6%, узносы і плацяжы — 4,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?